Лана дэль Рэй выступіць на галівудскіх могілках
Гэта будуць першыя канцэрты спявачкі пасля хваробы.
Лана Дэль Рэй дасць два канцэрты на могілках Hollywood Foverer Cemetary. Менавіта яны сталі апошнім прыстанкам шматлікіх галівудскіх зорак. Афіцыйны сайт некропаля паведамляе, што канцэрты пройдуць 17 і 18 кастрычніка. Гэта будзе першы выступ спявачкі пасля хваробы, з-за якой яна адмяніла некалькі сваіх канцэртаў у падтрымку апошняй кружэлкі "Ultraviolence" у Парыжы.
Перад выхадам альбома, Дэль Рэй ні раз распавядала пра сваю зацікаўленасць тэмай смерці. Яе словы Guardian пра захапленне музыкамі, які памерлі маладымі і скончылі жыццё самагубствам выклікалі рэзкую крытыку грамадскасці і сваякоў памерлых музыкаў. У выніку Лана была вымушаная паведаміць, што яе словы былі недакладна інтэрпрэтаваныя.
Паводле lenta.ru
Фота: www.lanadelreymusic.ru