Латвія ачоліла Савет ЕС, Сербія — АБСЕ

Латвія з 1 студзеня 2015 года стала краінай-старшынёй Савета Еўрасаюза. Яна была абрана з ліку чальцоў ЕС у парадку ратацыі. Прэм'ер-міністр Латвіі на шэсць месяцаў стане старшынёй Савета ЕС. Як адзначае РІА "Новости", Латвія, якая ўваходзіць у Еўрасаюз ад 2004 года, упершыню ачоліла Савет ЕС. Эстафету ёй перадала Італія.

Сваімі прыярытэтамі ў новым статусе ў Рызе лічаць павышэнне канкурэнтаздольнасці Еўрасаюза, развіццё адзінага еўрапейскага рынку і ўмацаванне інфармацыйнай супольнасці.

Адзначым таксама, што з 1 студзеня Сербія зойме месца старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), якое дагэтуль было ў Швейцарыі. Гэтая найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя налічвае 57 чальцоў.

Фота: Fotolia, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі