Латвійскі міністр хоча забараніць імпарт і транзіт беларускага збожжа
Хлеб
Міністр транспарта Латвіі Каспарс Брышкенс хоча забараніць імпарт і транзіт расійскага і беларускага зерня, піша мясцовае агенцтва LSM са спасылкай на латвійскае тэлебачанне.
Міністр лічыць, што расійскае і беларускае зерне павінны быць уключаны ў санкцыйны спіс ЕС. Ён плануе абмеркаваць гэта пытанне са сваімі літоўскімі і эстонскімі калегамі, каб краіны Балтыі выпрацавалі агульную пазіцыю.
Журналісты адзначаюць, што імпарт расійскага зерня пакуль толькі расце расце. Латвійскі міністр плануе абмеркаваць гэта пытанне таксама з калегамі па ЕС, але рашэнні па ім наўрад ці будуць хуткімі.
Чаму Латвія не можа прыняць самастойнае рашэнне? Таму што яно не будзе эфектыўным. Прыкладам, Эстонія калісьці адмовілася ад перавозкі ўсіх расійскіх і беларускіх грузаў, але частку працы пасля ўзялі на сябе латвійская кампанія, якая працягвае транспартаваць грузы з гэтых краін. Таму важная кансалідаваная пазіцыя.
Не толькі зерне?
Першым імпарт расійскага зерня ў Еўрапейскі Саюз заклікаў забараніць міністр сельскай гаспадаркі Армандс Краўзэ. Ён таксама выказваўся супраць таго, каб латвійскія гандлёвыя сеткі куплялі прадукты харчавання ў Беларусі і Расіі.
"Гэта пытанне этыкі кожнага прадпрыемца, ці зарабляюць яны грошы за кошт вайны, пакут іншых, ці абіраюць гэтага не рабіць", — цытавала міністра Delfi.
Ён таксама выступае за забарону імпарту расійскіх і беларускіх прадуктаў харчавання на узроўні Еўрапейскага Саюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.