Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі: Германія мусіць адмовіцца ад расійскіх нафты і газу

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі: Германія мусіць адмовіцца ад расійскіх нафты і газу

Германія можа і нават павінна адмовіцца ад расійскіх нафты і газу. Такое меркаванне ў каментары BILD выказалі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Абхіджыт Банэрджы і Эстэр Дзюфло.

"Германія — багатая краіна, у якой ёсць рэсурсы для пераразмеркавання /…/ Так, гэта будзе чагосьці каштаваць, але выкарыстоўваць слова "беднасць" у гэтым кантэксце — проста абсурд", — сказаў Банэрджы.

Дзюфло нагадала: па ацэнках уплывовых эканамістаў, эмбарга будзе каштаваць Германіі 0,3% ВУП, самыя горшыя сцэнары — 3%:

"Звярніце ўвагу, што 3% — гэта прыкладна тое, што каранавірус зрабіў з эканомікай. Было балюча, але можна было трываць. Улічваючы, што на карту пастаўлена ўся будучыня Еўропы як палітычнага ўтварэння, ахвяра падаецца апраўданай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі