Леанід Кучук пачаў працу ў мінскім "Дынама" з перамогі над "Смалявічамі"
24 красавіка стартаваў шосты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Барысаве на стадыёне "Гарадскі" "Смалявічы" прымалі мінскае "Дынама". Гэта быў першы паядынак дынамаўцаў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Леаніда Кучука. Праўда, ён не паспеў аформіць усе неабходныя дакументы і таму адсутнічаў на лаўцы каманды на стадыёне. "Дынама" ўпэўнена перамагло — 3:1. Іван Бахар адкрыў лік на 7-й хвіліне, пасля двойчы забіў Яўген Шыкаўка (на 40-й, з пенальці, і на 69-й). Адзіны гол "Смалявічаў" арганізаваў славенскі легіянер мінчукоў Міха Гарапеўшак, які на 73-й хвіліне зрэзаў мяч ва ўласную браму.
Мінскае "Дынама" набрала 9 ачкоў і паднялося ў верхнюю частку турнірнай табліцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.