Лебядок: атака на TUT.by можа быць часткай здзелкі з Пуціным за яго падтрымку
Атака на TUT.by можа быць часткай здзелкі Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным за яго падтрымку. Такое меркаванне ў Facebook выказаў беларускі аналітык Ягор Лебядок. Ён нагадаў, што негатыў пра партал паліўся з вуснаў дзяржаўных прапагандыстаў раней, а кіраўнікі Беларусі і Расіі яшчэ ў лютым абмеркавалі ў Сочы "працу СМІ ў сучасных умовах (інфармацыйнае проціборства)". "Пакуль усе глядзяць на гандаль па крэдытах, нафце, інтэграцыйных картах", здаецца беларускае — "ад культуры да парадку дня", мяркуе Лебядок.
Па словах аналітыка, калі для Лукашэнкі "зачыстка" недзяржаўных медыя — "гэта ўтрыманне ўлады ад крытыкі, у тым ліку і ў кантэксце магчымых палітычных кампаній па Канстытуцыі", то для Пуціна — "гэта зачыстка беларускай інфармацыйнай прасторы ад усяго беларускага з прасоўваннем расійскага парадку".
А TUT.by фармаваў для значнай часткі беларусаў "беларускі парадак дня, з беларускімі фонавымі навінамі палітыкі і жыцця", падкрэслівае Ягор Лебядок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.