Легалізацыя: як дэпутаты парламентаў краін ЕС дапамагаюць з ёй беларусам

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Пытанні і праблемы з легалізацыяй беларусаў узнікаюць апошнім часам з незайздроснай рэгулярнасцю. То з адной, то з іншай краіны прыходзяць навіны то пра пагаршэнне ўмоваў легалізацыі, то пра зацягванне працэсаў і прыняцця рашэнняў аб наданні статусаў, то пра пазбаўленне ВНЖ паводле няўцямных падставаў. Здавалася б, паспрыяць вырашэнню гэтых балючых для беларусаў пытанняў маглі б дэпутаты мясцовых парламентаў, якія ўваходзяць у парламенцкія групы “За дэмакратычную Беларусь”, але…

Ці здольныя дэпутаты парламентаў еўрапейскіх краін з ліку “сяброў дэмакратычнай Беларусі” дапамагчы з вырашэннем пытанняў легалізацыі і чаму не дапамагаюць? На якім этапе праект Канстытуцыі Новай Беларусі і колькі яшчэ над ім будуць працаваць? Што мяняе ў стаўленні да беларусаў сітуацыя на межах з Беларуссю і новая хваля міграцыйнага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі