Лекара са Смаргоні асудзілі па "пратэстных" артыкулах на 6 гадоў калоніі

Сілавікі прыйшлі па доктара на працу, але не знайшлі, ён быў на абедзе / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сілавікі прыйшлі па доктара на працу, але не знайшлі, ён быў на абедзе / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Лекару са Смаргоні Яўгену Бужынскаму прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Свой прысуд медыку Гродзенскі абласны суд абвясціў напярэдадні.

Бужынскага затрымалі ў чэрвені 2022 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, але на месцы не знайшлі — ён быў на абедзе. Забіралі яго з хаты і пасля ператрусу. Абвінавачванне Бужынскаму выставілі паводле шасці артыкулаў КК: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ), абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361), пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (ч. 2 арт. 366).

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Пракурор прасіў прызначыць медыку пакаранне ў восем гадоў пазбаўлення волі, суд абмежаваўся шасцю. Акрамя таго, Бужынскі павінен заплаціць штраф у 50 базавых велічынь (1850 рублёў). Яшчэ да суда КДБ унёс смаргонскага медыка ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", а праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Врача из Сморгони осудили по "протестным" статьям на 6 лет колонии
Яўген Бужынскі / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі