Лекару з Гродна далі штраф за непадпарадкаванне міліцыі

Дзяніс Ушкевіч / з сямейнага архіваЧитать полностью: https://news.zerkalo.io/life/198.html?czz
Дзяніс Ушкевіч / з сямейнага архіваЧитать полностью: https://news.zerkalo.io/life/198.html?czz

Доктар-анестэзіёлаг аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Дзяніс Ушкевіч атрымаў 870 рублёў штрафу за непадпарадкаванне міліцыі, піша адзін з тэлеграм-каналаў. Суд над медыкам адбыўся 9 ліпеня.

Дзяніса Ушкевіч затрымалі яшчэ 26 чэрвеня за налепку "Пагоня" на балконе кватэры. Спачатку медыка адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, затым прывезлі дадому і правялі агляд. Міліцыя забрала кампутар, а лекара адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на трое сутак.

На судзе, які адбыўся 9 ліпеня, лекара абвінавацілі па арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізаці і правядзення масавых мерапрыемстваў). Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі