Лідар чэмпіянату Беларусі па футболе "Слуцк" прайграў "Энергетыку-БДУ"
Лідар чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Слуцк" прайграў на сваім полі сталічнаму "Энергетыку-БДУ" — 1:2. Гэта быў першы матч 8-га тура. Два галы з пенальці на 17-й і 28-й хвілінах забіў Джасурбек Яхшыбоеў, легіянер з Узбекістана. Ён стаў найлепшым бамбардзірам першынства, у яго ўжо 6 галоў. У матчы ў Слуцку Яхшымбоеў быў ці не самым заўважным на полі, меў шматлікія моманты, выхад сам на сам з брамнікам, але з гульні не забіў.
"Слуцк" адчайна спрабаваў адыграцца, але ўдалося забіць толькі адзін гол. Тэкставы анлайн можна паглядзець тут.
Нягледзячы на паражэнне, лідар пакуль утрымлівае першы радок у турнірнай табліцы — 16 ачкоў. У "Энергетыка-БДУ" стала 15 ачкоў — другое месца.
"Гарадзея" і "Мінск" згулялі ўнічыю 1:1. Іншыя паядынкі тура пройдуць 9-10 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.