Лідар гурту "Дай Дарогу!" зоймецца продажам уласных карцін (фота)
Кошт жывапісных прац Юрыя Стыльскага ў стылі ню пакуль ацэньваюць сябры "ВКонтакте".
Па прызнанні самаго брэсцкага музыкі, малюе ён усе жыццё, але перыядамі. У спецыяльных навучальных установах ён гэтаму не навучаўся.
Зараз у калекцыі музыкі-мастака 15 карцін, напісаных алеем. Апроч прэзентаваных карцін ню, для якіх яму пазіравалі сяброўкі, Стыльскі таксама мае партрэты і нават адзін нацюрморт.
Юрый Стыльскі таксама паведаміў, што ўжо даўно задумваецца аб уласнай выставе. Пабачыць яе можна будзе праз некалькі месяцаў, ужо сёлета. Пакуль жа музыка шукае пляцоўку для экспазіцыі ў Мінску ці ў родным Брэсце.
Фота з асабістага архіву Юрыя Стыльскага