Лідзія Ярмошына раскрытыкавала апазіцыйныя праймерыз

Такое меркаванне выказала 10 студзеня ў Гомелі старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.



Па яе словах, калі будуць праводзіцца падобныя замеры, то гэта некантралявана. Таму гэтае апытанне будзе праводзіцца некваліфікавана і з пэўнай мэтай. Ярмошына заявіла, што арганізатары праймерыз змогуць падтасаваць любы вынік і потым вывесці яго як народнае волевыяўленне. Яна заклікала не давяраць падобным вынікам: "Кожны з нас можа пры жаданні заявіць усё што заўгодна і пры гэтым сказаць, што вынікі правільныя. Так, я думаю, і будуць дзейнічаць ідэолагі гэтых працэсаў".



Старшыня ЦВК нагадала, што праводзіць апытанні ў сувязі з выбарамі могуць толькі арганізацыі, якія атрымалі адпаведныя дазволы ў спецыяльнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук.



Нагодай для заявы Ярмошынай хутчэй за ўсё стала ідэя апазіцыі правесці падчас мясцовых выбараў праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Зладзіць іх мяркуецца ў Бабруйску — на радзіме Ярмошынай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі