Літоўцы перахапілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 3,7 млн еўра
Мытнікам давялося доўга падлічваць кантрабанду
Літоўцы ў пункце пропуску "Райгардас" на мяжы з РБ перахапілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 3,7 млн еўра. Кіроўца грузавіка, грамадзянін нашай краіны, заявіў, што ён дастаўляе груз (20 тон гранул сланечніка) транзітам у Польшчу. З дапамогай рэнтгена ўдалося высветліць, што ў аўтамабілі можа быць схаваная кантрабанда. Праверка гэта пацвердзіла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.