На пункце пропуску "Каменны Лог" стаяць машыны, якія прыехалі 30 ліпеня
"Каменны Лог"
Катастрафічная сітуацыя склалася ў пункце пропуску "Каменны Лог" (з літоўскага боку "Мядзінінкай"), піша тг-канал "Інфатранс медыя Беларусь".
1 жніўня па стане на 9:00 у чарзе на праезд у Літву стаяць 300 легкавых аўтамабіляў. Праз мяжу праязджаюць па 3-5 машын за гадзіну.
Паведамляецца, што выехаць не могуць тыя, хто прыехаў яшчэ 30 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.