Літоўскія кампаніі падазраюць у парушэнні санкцый, уведзеных супраць РБ і РФ
Яны займаліся імпартам "падазронай драўніны" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Дзевяць літоўскіх кампаній падазраюць у парушэнні санкцый, уведзеных супраць Беларусі і Расіі. Як піша siena.lt, пра гэта стала вядома пасля таго, як Дзяржаўнае ўпраўленне па абароне правоў спажыўцоў Літвы вывучыла дзейнасць каля сотні арганізацый, якія займаюцца імпартам "падазронай драўніны" з Кыргызстана, Казахстана і Турцыі.
Інфармацыю пра парушальнікаў ужо перадалі ў праваахоўныя органы Літвы. Мяркуецца, што іх колькасць можа павялічыцца. Некаторыя кампаніі на зыпыты не адказваюць і не выходзяць на сувязь.
Пракуратура можа пачаць дасудовае расследаванне па факце парушэння міжнародных санкцый. Парушальнікам пагражае штраф, арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Вясной 2023-га Літва заблакавала схему нелегальнага імпарту драўніны з Беларусі і Расіі, у якой выкарыстоўваліся Казахстан і Кыргызстан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.