Літва абвясціла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю
![Літва абвясціла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/litva-0911.jpg.webp?itok=o9oI6b-U)
Сейм Літвы ўхваліў прапанову ўрада і абвясціў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Ён уводзіцца сёння апоўначы, піша delfi.lt.
Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць месяц. Ён закранае мяжу з Беларуссю і 5 км углыб тэрыторыі Літвы. Таксама ён будзе дзейнічаць у месцах рассялення мігрантаў.
Надзвычайнае становішча ў Літве ўводзіцца ўпершыню пасля аднаўлення незалежнасці. Падчас яго дзейнічаюць абмежаванні на перамяшчэнні ў прымежнай зоне, на грамадскія сходы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.