Літва адпраўляе на латвійска-беларускую мяжу яшчэ 20 памежнікаў
Мігранты, затрыманыя на мяжы Латвіі і Беларусі
Літва ў аўторак адпраўляе на латвійска-беларускую мяжу яшчэ 20 памежнікаў. Яны заменяць першую групу з 17 чалавек, якая два тыдні дапамагала стрымліваць нелегальную міграцыю з РБ, паведамляе vsat.lrv.lt.
Сярод літоўскіх памежнікаў 6 кінолагаў з службовымі сабакамі. Група едзе ў Латвію на сваім аўтатранспарце, са сваёй тэхнікай і зброяй. Чакаецца, што яна таксама прабудзе на мяжы з Беларуссю два тыдні. Літоўцы будуць надаваць асаблівую ўвагу "праблемным участкам".
З-за міграцыйнага крызісу ўлады Латвіі вымушаны ўмацоўваць ахову мяжы з Беларуссю. Да канца 2023-га будзе закончана будаўніцтва плота на мяжы (да лета наступнага года застанецца яго ўзвесці ўздоўж рэк і азёр). Адказнасць за міграцыйны крызіс ускладаецца на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Улады Латвіі закрылі адзін з двух памежных пунктаў на мяжы з РБ. Такое рашэнне тлумачыцца вялікай колькасцю выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы, а таксама неабходнасцю перадыслакацыі рэсурсаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.