Латвія зачыняе адзін з двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Пункт пропуску Сілэнэ

Пункт пропуску Сілэнэ / ReTV

19 верасня Латвія з меркаванняў бяспекі зачыняе памежны пункт пропуску Сілэнэ на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку Урбаны). Адпаведнае рашэнне прыняў сёння ўрад краіны, пішуць латвійскія СМІ.

Закрыццё памежнага пункту тлумачыцца вялікай колькасцю выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы за апошнія дні, а таксама неабходнасцю перадыслакацыі рэсурсаў.

У сярэднім за дзень праз Сілэнэ ў Латвію заязджае 625 чалавек і выязджае 605 чалавек і, адпаведна, 87 і 85 грузавых аўтамабіляў.

Закрыццё памежнага паста Сілэнэ дазволіць Латвіі перакінуць 40-50 памежнікаў для аховы мяжы ў іншыя месцы.

Пра магчымае закрыццё Сілэнэ ў Латвіі паведамілі месяц таму. У Латвіі наракалі, што вырасла колькасць нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Латвійскім памежнікам нават прыйшлі на дапамогу літоўскія калегі.

Цяпер на беларуска-латвійскай мяжы застаецца толькі адзін дзейны пункт пропуску — "Патэрніекі" (з беларускага боку "Грыгароўшчына").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі