Літва прызнала, што закон супраць БелАЭС не дзейнічае
Бліжэйшым часам Літва падрыхтуе план поўнай блакады электраэнергіі з Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс. Па яго словах, прыняць план і ўзгадніць яго з усімі ведамствамі плануецца напрыканцы студзеня — на пачатку лютага.
Літва найбольш актыўна выступала супраць пабудовы АЭС у Астраўцы, каля сваёй мяжы. Сейм Літвы прызнаў БелАЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы. Літва заканадаўча забараніла закупку электраэнергіі з гэтай АЭС.
Аднак Крэйвіс прызнаўся, што "антыастравецкі" закон не рэалізуецца. "Дзяржаўная служба рэгулявання энергетыкі — рэгулятар — зусім ясна заявіла, што электраэнергія, якая сёння паступае ў Літву, закупляецца ў Беларусі, і закупляецца на Рыжскай біржы, парушае закон. (...) Факт застаецца фактам: латышы гандлююць беларускай электраэнергіяй", — перадае яго словы delfi.lt.
Першы блок Беларускай АЭС быў запушчаны напрыканцы 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.