Літва замарозіла маёмасць беларусаў і расіян на 80 мільёнаў еўра

У Літве замарозілі маёмасць беларусаў і расіян на 80 мільёнаў еўра / pixabay.com
У Літве замарозілі маёмасць беларусаў і расіян на 80 мільёнаў еўра / pixabay.com

У рамках санкцый супраць Беларусі і Расіі Літва замарозіла маёмасць 15 кампаній і адной фізічнай асобы. Агульны кошт замарожанай маёмасці складае 80 мільёнаў еўра, піша delfi.lt.

У Службы расследавання фінансавых злачынстваў Літвы кажуць, што людзі, якія трапілі пад санкцыі, нярэдка засноўваюць для прыкрыцця свайго бізнэсу іншыя кампаніі.

Лічбу ў 80 мільёнаў еўра ў Літве называюць не канчатковай. "Будзе накіраваная маса адвакатаў, юрыстаў, якія будуць шукаць, як на гэтым можна зарабіць, калі, напрыклад, хтосьці вырашыць праз некалькі гадоў адмяніць санкцыі", — кажа старшыня парламенцкага камітэта па нацбяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас.

Тым часам літоўскія чыноўнікі разглядаюць магчымасць не проста замарозіць маёмасць, але і канфіскаваць яе. Аднак канчатковага рашэння гэтага пытання яшчэ няма, прызнаецца віцэ-міністр замежных спраў Ёвіта Нелюпшэне.

Канфіскаваць маёмасць расійскіх і беларускіх устаноў не вельмі складана. А вось з прыватнай уласнасцю алігархаў усё больш складана. У Еўропе недатыкальнасць прыватнай уласнасці распаўсюджваецца нават на паплечнікаў Пуціна.

У Літве мяркуюць інвеставаць гэтую маёмасць, каб зарабіць дадаткова. "За кошт гэтага можна атрымаць прыбытак да 4 мільярдаў еўра, за кошт капіталу", — кажа Нелюпшэне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі