Лукашэнка: Адарвем галовы за рост коштаў пасля дэнамінацыі
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі не будзе росту коштаў у сувязі з будучай дэнамінацыяй. Пра гэта ён заявіў 17 чэрвеня ў Гомелі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі “Спартак”.
“Росту коштаў у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Гэта я вам гарантую, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Мы за гэта адарвем галовы, калі нехта паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам”.
Лукашэнка запэўнівае, што паколькі дэнамінацыя мае “палітычнае адценне”, ва ўрадзе дамовіліся не павышаць кошты “нават на капейку”. “Панізьце на адну капейку, і людзі скажуць, што мы салідна паступілі”, — сказаў ён.
Апроч таго Лукашэнка адзначышў, што цяпер не асцерагаецца інфляцыі, бо цяпер беларусы не вельмі багатыя і ў іх не так хутка растуць заробкі, а гэта стрымлівае попыт.