Лукашэнка: адказалі на галоўнае пытанне — РФ ідзе ў склад Беларусі ці наадварот

Лукашэнка: адказалі на галоўнае пытанне — РФ ідзе ў склад Беларусі ці наадварот

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра дамоўленасць з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным "не ламаць" дамову пра стварэнне саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 9 ліпеня ён сустракаўся ў Мінску з дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Па словах Лукашэнкі, калі б дамову не захавалі, то было б разбурана ўсё, што стварылі за два дзесяцігоддзі. Да таго ж, лічыць ён, дакумент актуальны і не цалкам рэалізаваны. Было прынятае рашэнне выпрацаваць "дакументы, матэрыялы (мы назвалі гэта Праграмай дзеянняў па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках саюзнай дамовы)".

"Мы вызначылі тыя рамкі, кропкі, вехі, расставілі сцяжкі, як паляўнічыя кажуць, за якія мы выходзіць не павінны, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Тое, што мы не можам сёння рэалізаваць. Мы адказалі на самае галоўнае пытанне, якое, ведаеце, падкідваецца з усіх бакоў (не ведаю, з якой мэтай): увойдзе Расія ў склад Беларусі ці Беларусь у склад Расіі ці не".

Паводле Лукашэнкі, на гэтае пытанне адказалі і ў Мінску, і ў Маскве: "гэтага сёння рабіць наогул не трэба", нават размаўляць пра гэта, бо "няма такой неабходнасці".

Таксама Лукашэнка заявіў пра неабходнасць вырашаць з Расіяй "бягучыя пытанні". Ён згадаў пра 80 беларускіх прадпрыемстваў, якія не маюць магчымасці пастаўляць сваю прадукцыю ў РФ з-за забароны Рассельгаснагляду ці ўраду. Беларускі кіраўнік лічыць, што падставаў для гэтага не было.

Лукашэнка: адказалі на галоўнае пытанне — РФ ідзе ў склад Беларусі ці наадварот
Аляксандр Лукашэнка і Рыгор Рапота / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі