Лукашэнка адрэагаваў на ўцечкі інфармацыі: пішыце ад рукі і складайце ў скрыню

Аляксандр Лукашэнка / Reuters​
Аляксандр Лукашэнка / Reuters​

Вярнуцца да папяровых носьбітаў, калі не ў стане абараніць інфармацыю, параіў Аляксандр Лукашэнка сваім чыноўнікам.

Нагадаем, пасля выбараў у сеціве перыядычна пачалі з'яўляцца запісы тэлефонных перамоваў набліжаных да ўлады асоб, а таксама сілавікоў.

"Калі не можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў скрыню",цытуе Лукашэнку выданне "СБ. Беларусь сегодня".

Акрамя таго, ён даручыў сілавікам "актывізаваць дзейнасць па спыненні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій". Гэтая праблема, па яго словах, "архіважная".

Лукашэнка ў аўторак сабраў нараду, дзе абмяркоўвае цэлы шэраг разнапланавых пытанняў — ад саюзнай інтэграцыі і рэабілітацыі неплацежаздольных прадпрыемстваў да ўдасканалення сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі