Лукашэнка даў згоду на прызначэнне 11 старшынь райвыканкамаў
5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка разглядаў кадравыя пытанні. Міністрам спорту і турызму быў прызначаны Сяргей Кавальчук, былы супрацоўнік Службы бяспекі прэзідэнта. Леанід Марыніч стаў беларускім амбасадарам ва Узбекістане. Юрый Кобец прызначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда. Уладзімір Карачэўскі ачоліў Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”, Алег Барысенка будзе працаваць гендырэктарам “Гомельтранснафты Дружба”, Андрэй Моўчан — дырэктарам Дэпартамента па турызме Мінспорту.
Таксама Лукашэнка даў згоду на шэраг прызначэнняў у рэгіёнах. Намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама будзе працаваць Вадзім Альшэўскі, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама — Руслан Пархамовіч. Ігар Шчарбачэня стаў членам Магілёўскага аблвыканкама, Аляксандр Кавальчук — членам Мінскага аблвыканкама.
Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне 11 старшынь райвыканкамаў. Віктар Атліванаў стаў старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама, Павел Сілівончык — Нараўлянскага, Сяргей Гвоздзь — Калінкавіцкага, Дзяніс Альшэўскі — Зэльвенскага, Генадзь Хоміч — Слонімскага, Іван Крупко — Мінскага, Генадзь Салавей — Нясвіжскага, Аляксандр Ломскі — Клецкага, Анатоль Козел — Крупскага, Сцяпан Чачуха — Глускага, Дзмітрый Гатоўчык — Дрыбінскага райвыканкама.