Лукашэнка хоча вярнуць Беларусь да планавай эканомікі, як у СССР

Лукашэнка настальгуе па "чырвоным" мінулым / Еўрарадыё
Лукашэнка настальгуе па "чырвоным" мінулым / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка хоча вярнуць у Беларусі планавую эканоміку па савецкім узоры. З пяцігодкамі, перавыкананнем і "Даеш датэрмінова!". Пра гэта ён расказаў 10 ліпеня, наведваючы завод "Атлант" у Мінску.

Па словах Лукашэнкі, "у свой час" у Беларусі "каб дагадзіць рынкавым тэндэнцыям", ад планавання адышлі на карысць прагназавання. 

"На пяцігодку мы прагназуем. А цяпер будзем планаваць. Таму што план — гэта закон. Калі планавалі, запланавалі за два гады завод "Атлант" пабудаваць і пабудавалі. І яшчэ было сацыялістычнае спаборніцтва: "Даеш датэрмінова!". І давалі", — выказаўся кіраўнік Беларусі.

Планавая, або камандная, эканоміка — гэта эканамічная сістэма, пры якой да прадпрыемстваў даводзіцца план па вытворчасці прадукцыі, які яны павінныя выканаць. Іх прадукцыя размяркоўваецца цэнтралізавана — таксама па загадзя вызначаным плане.

Планавая эканоміка супрацьпастаўляецца рынкавай, якая рэгулюе сябе сама. Прадпрыемствы, якія вырабляюць незапатрабаваную прадукцыю, сыходзяць з рынку, а новыя вытворчасці з'яўляюцца, рэагуючы на попыт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі