Лукашэнка: Хто не разлічыўся за запазычанасці, знайшлі свае месцы ў СІЗА
У сераду, 23 верасня, Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой разглядалася сітуацыя з тым, як спаганяюцца знешнія дэбіторскія запазычанасці. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў актывізаваць гэтую работу. Ён нагадаў, што ў сённяшні няпросты час праблема неаплачаных паставак беларускіх тавараў істотна адчуваецца ў эканоміцы.
Лукашэнка прыраўняў пастаўкі тавараў, якія не аплачваюцца ці аплачваюцца са спазненнем, да злачынства. Паколькі церпяць страты не толькі прадпрыемствы, але і працоўныя калектывы, дзяржава. І калі з унутранай запазычанасцю разабрацца лёгка, дык самае небяспечнае — знешняя дэбіторская запазычанасць, сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў, што для вырашэння праблемы, асабліва ўнутры краіны, былі прынятыя жорсткія меры.
"Апошні прыклад па алкаголю: хто не разлічыўся за запазычанасці да 1 верасня, знайшлі свае месцы ў следчым ізалятары, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — І так будзе і далей. Мы не дазволім рабаваць дзяржаўныя і іншыя прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю, рознага роду жулью".
На нарадзе разглядалася, як вырашаецца сітуацыя са знешняй дэбіторскай запазычанасцю на Мінскім трактарным заводзе.
Фота: Fotolia, БЕЛТА