Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Мінску 25 лютага

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Мінску 25 лютага

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Мінску 25 лютага. Як стала вядома, у гэты дзень у беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, інфармуе БелаПАН.

Як паведамляла Еўрарадыё, з ініцыятывай правесці ў Мінску саюзны саміт у сярэдзіне студзеня выступіў Лукашэнка. Яго прапанову падтрымалі ў Маскве. Мяркуецца, што ўдасца "ажывіць працу ў саюзнай дзяржаве". На паседжанні Вышэйшага дзяржсавета павінны зацвердзіць саюзны бюджэт на 2016 год, абмяркуюць вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Апошняе пасяджэнне дзяржсавета адбылося ў Маскве 3 сакавіка мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі