Лукашэнка: Коля прыводзіць мне Пуціна ў прыклад
Малодшы сын Лукашэнкі Мікалай ставіць Уладзіміра Пуціна ў прыклад свайму бацьку. Пра гэта беларускі кіраўнік паведаміў у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву.
Па словах Лукашэнкі, малодшы сын яму кажа, што прэзідэнт павінен паводзіць сябе так, як расійскі кіраўнік. "Ён мне не сябар", — гаворыць кіраўнік Беларусі пра свайго сына.
Таксама Мікалай Лукашэнка, па словах бацькі, хоча гуляць у хакей у пяцёрцы Пуціна.
Акрамя таго, беларускі кіраўнік паведаміў, што яго малодшы сын працуе пры ім перакладчыкам у замежных візітах. А ў Кітаі, маўляў, яго назвалі "Маленькі прынц".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.