Лукашэнка лічыць, што Беларусі “вельмі патрэбныя прафесіяналы”
Беларусь мае патрэбу ў высокакваліфікаваных прафесійных кадрах, веды якіх адпавядаюць сучасным патрабаванням. Пра гэта гаворыцца ў звароце Аляксандра Лукашэнкі з нагоды святкавання Дня працы 1 траўня.
Сёлета гэтае дзяржаўнае свята супадае з праваслаўным Вялікаднём.
“Высокая кваліфікацыя работнікаў набывае ўсё большае значэнне ў сучаснай эканоміцы і служыць надзейным падмуркам для дабрабыту нашых сем’яў. Сёння вельмі патрэбныя прафесіяналы, чый узровень ведаў і навыкаў адпавядае сучасным патрабаванням”, — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларусы сумеснымі намаганнямі змогуць умацаваць краіну, зрабіць яе камфортнай і прывабнай. Напярэдадні Дня працы Лукашэнка пажадаў, каб свята надало грамадзянам краіны аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыла стымулам для далейшага развіцця, паведамляе sputnik.by