Лукашэнка: На Еўра-2016 ні за каго не заўзею

Лукашэнка: На Еўра-2016 ні за каго не заўзею

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што глядзіць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, аднак ні за каго не заўзее. Пра гэта кіраўнік Беларусі сказаў на сустрэчы з працоўным калектывам  кандытарскай фабрыкі “Спартак” у Гомелі, якую наведаў у рамках візіту ў абласны цэнтр.

“Адсочваю асноўныя матчы. Не заўзею ні за каго — за футбол. І спрабую зразумець, у якім кірунку цяпер развіваецца футбол, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Я гляджу на футбол з гэтых пазіцый. Гляджу, што трэба для таго, каб у нас футбол развіваўся, і што трэба для падрыхтоўкі нацыянальнай каманды”.

На думку кіраўніка краіны, “без надзвычай жорсткай фізічнай падрыхтоўкі нічога не будзе”. Лукашэнка адзначыў, што гэтаксама назіраў за тэндэнцыямі развіцця хакею, у тым ліку падчас мінулага чэмпіянату свету. Цяпер ён абяцае “моцную пературбацыю” ў зборнай краіны, каб бліжэй падысці да ўзроўню найлепшых каманд свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі