Лукашэнка на саміце СНД заклікаў падтрымаць ва Украіне Зяленскага
На саміце кіраўнікоў СНД у Ашхабадзе Аляксандр Лукашэнка заклікаў падтрымаць дзейную ўладу ва Украіне, перадае БЕЛТА.
"Кажучы пра новую ўладу ва Украіне, хацеў бы і вас заклікаць падтрымаць гэтую ўладу. Вы бачыце тэндэнцыю ўжо згарнуць гэтую ўладу, скруціць, зрынуць, але мы павінны разумець, хто пасля гэтага прыйдзе да ўлады ва Украіне", — заявіў беларускі кіраўнік.
Лукашэнка ўжо заклікаў падтрымаць Уладзіміра Зяленскага, калі звяртаўся да прадстаўнікоў Еўропы на форуме "Мінскі дыялог" 8 кастрычніка. "Там без разбору выкарыстоўваюць пэўныя сілы гэты працэс, каб увогуле прыціснуць новую ўладу і новага прэзідэнта. І Еўропа маўчыць!" — абураўся кіраўнік Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.