Лукашэнка на Вялікдзень паехаў у Шклоў

Лукашэнка на Вялікдзень паехаў у Шклоў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень накіраваўся ў Шклоў, каб папрысутнічаць на святочным набажэнстве ў мясцовым Спаса-Прэабражэнскім храме. Пасля літургіі Лукашэнка сустрэнецца і паразмаўляе з жыхарамі райцэнтра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

Спаса-Прэабражэнскі храм — гісторыка-культурная каштоўнасць, помнік эклектычнай архітэктуры, які спалучае псеўдавізантыйскі стыль і стыль мадэрн. У 2014 годзе адзначалася 150-годдзе заснавання гэтага храма. Паводле некаторых звестак, закладка яго падмурка адбылася яшчэ ў 1762 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі