Лукашэнка назваў Пракаповіча прэм'ерам
А яшчэ кіраўнік дзяржавы пахваліў Мілінкевіча, расказаў пра кланы ва ўладзе і пра свой візіт у Прагу. Падчас агучвання сённяшняга паслання да беларускага народа і
Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка нечакана назваў кіраўніка
Нацбанка Беларусі Пятра Пракаповіча... прэм'ерам. Як вядома, на
сённяшні дзень прэм'ер-міністрам з'яўляецца Сяргей Сідорскі.
Гаворачы пра крэдыты, якія Беларусь атрымала ад Расіі, Венесуэлы, Міжнароднага валютнага фонда, Лукашэнка адзначыў:
"Трэба сказаць, што падчас працы місіі МВФ мы не атрымалі ніводнай заўвагі, як мне дакладваў прэм’ер… Пётр Пятровіч Пракаповіч. Ніводнай заўвагі па эканамічнай палітыцы Беларусі. Такога ніколі не было".
Пра што яшчэ сёння гаварыў Аляксандр Лукашэнка:
Беларусь мусіць першай выйсці з сусветнага крызісу
"Беларусь апошняй сярод краін увайшла ў сусветны крызіс, але павінна першай з яго выйсці", — заявіў Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адной з задач эканамічнага развіцця з'яўляецца "дысцыпліна і парадак". "Мне дакладываюць, што ў нас пануюць такія настроі: людзі хочуць жыць у Беларусі, як ў "сабесе"... Хачу іду на працу — хачу не іду. Не будзе такога! Я даў указанне ўраду спыняць такія настроі".
На турызме мы па-ранейшаму не ўмеем зарабляць грошы
Адной з задачаў эканамічнага развіцця кіраўнік дзяржавы назваў развіццё сферы паслуг.
Па словах Лукашэнкі, у краіне дагэтуль "мала гасцініц, няма кэмпінгаў, мала прыдарожных кавярняў". "Мы не ўмеем зарабляць грошы на турызме, падняць іх з зямлі не можам", — сказаў Лукашэнка.
Ён прапанаваў мясцовым уладам пусціць у турыстычны бізнэс прыватнікаў і "развязаць ім рукі".
Апазіцыя — "ворагі народа", а Мілінкевіч — не
Закранаючы пытанне апазіцыі і яе адносінаў да паездкі Лукашэнкі ў Прагу і магчымага ўступлення Беларусі ва "Ўсходняе партнёрства", кіраўнік краіны назваў апазіцыю "ворагамі народа".
"Тое, што вые апазіцыя: "давайце Лукашэнку не пускаць у Прагу, ён такі-сякі"... Гэта не апазіцыя, гэта проста ворагі народа. Таму што ні ў адной краіне свету такога няма... Нават камуністы ў Расіі такога сабе не дазваляюць...
Ці мае такая так званая апазіцыя перспектывы ў гэтай дзяржаве, калі яна выступае супраць нармальнага жыцця людзей? Ніякай перспектывы!
А калі мы апублікуем ліст, які яны ў Прагу адправілі?.. Праўда, не ўсе. Такі палітык, як Мілінкевіч, не падпісаў гэты ліст. "Гэта ж гібель для краіны", — сказаў ён.
Кіраўнік Беларусі аспрэчыў, што на яго рашэнні ўплываюць кланы ва ўладзе
Кіраўнік Беларусі аспрэчыў, што на прыняццё ім рашэнняў апошнім часам уплываюць "групоўкі ва ўладзе".
Паводле слоў Лукашэнкі, пачаліся размовы, што з'явілася "новая каманда" ва ўладзе (у тым ліку і яго сыны), якая, нібыта, уплывае на яго.
"Яны, нібыта, паварочваюць кола гісторыі ў бок лібералізацыі... Родныя мае, супакойцеся, я яшчэ ў стане самастойна фармаваць палітыку і прымаць рашэнні...
Кажуць, што з'явіліся каля прэзідэнта групоўкі, якія, нібыта, ціснуць на яго і кажуць: "Ідзі туды, ідзі сюды". Супакойцеся. Прэзідэнт у зусім нармальных кандыцыях. Праўда, цяпер я больш слухаю іншых...", — сказаў Лукашэнка.
"Паўзучая контррэвалюцыя ў Беларусі не пройдзе!"
Гаворачы пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі, ён спыніўся на спробе выкарыстаць сённяшнюю сітуацыю наладжвання адносінаў з Захадам для "звяржэння Лукашэнкі".
"Некаторыя думаюць, што ўцягванне Беларусі ў еўрапейскія працэсы будзе паціху, патроху рыхтаваць змяненне дзяржаўнага ладу ў краіне, рыхтаваць звяржэнне Лукашэнкі...
Хачу сказаць на гэта, што любая ўлада толькі тады нечага вартая, калі ўмее абараніцца і абараніць свой народ. Я, як кіраўнік дзяржавы, буду рабіць усё для таго, каб абараніць не сваю ўладу, а ўладу народа. Паўзучая контррэвалюцыя ў Беларусі не пройдзе!", — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка дыпламатам: скажыце, калі вам нязручна, каб я быў у Празе
Гаворачы пра адносіны Беларусі з ЕС і ЗША, Лукашэнка спыніўся на Пражскім саміце ЕС і асабліва звярнуў на гэта ўвагу прысутных дыпламатаў.
"Еўрапейцы часам пераацэньваюць значэнне "Ўсходняга партнёрства". Дайшло да драбязы: Прыедзе Лукашэнка ў Прагу, ці не прыедзе, а як зрабіць, каб ён не прыехаў...
Калі каму будзе вельмі нязручна, калі там будзе прадстаўнік Беларусі, вы не запрашайце, мы пацерпім... Калі вам вельмі зручна, каб мы там былі, але не Лукашэнка, вы скажыце... Але хамства не трэба!"
Таксама Лукашэнка згадаў заяву чэшскага прэзідэнта наконт таго, што ён не падасць руку Лукашэнку. "Я яшчэ падумаю, ці падаць яму руку", — сказаў кіраўнік Беларусі.
Хаця б гадзіну будзем зыходзіць з нашых унутраных інтарэсаў
Лукашэнка спыніўся на месцы Беларусі паміж Усходам і Захадам і рэакцыі Расіі на наладжванне нашай краінай адносінаў з ЕС.
Лукашэнка адзначыў, што "наша задача — быць злучальным мастом паміж Усходам і Захадам". Паводле яго словаў, "базавы прынцып беларускай знешняй палітыкі — шматвектарнасць".
"Спадзяюся, што новая адміністрацыя ЗША усведамляе бесперспектыўнасць размоваў з пазіцыі сілы і мовы санкцый", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы спыніўся на адносінах кіраўніцтва Расіі да наладжвання Беларуссю нармальных адносінаў з ЕС.
Паводле яго слоў, спачатку ў Расіі "з разуменнем" глядзелі рух Беларусі ў Еўропу. Але цяпер там пачалі гучаць і іншыя галасы, напрыклад, у справе паставак сучасных узбраенняў, якія пасля могуць патрапіць у "рукі апазіцыі". У такім разе, "мы самі купім ракеты", — заявіў Лукашэнка.
"Я папрасіў бы супакоіцца і на Ўсходзе, і на Захадзе. І на гадзіну, хвіліну будзем зыходзіць з нашых унутраных інтарэсаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота - bymedia.net