Лукашэнка: не параўноўвайце нас з Аўстрыяй, Швейцарыяй — ім у спіну не страляюць

Лукашэнка: не параўноўвайце нас з Аўстрыяй, Швейцарыяй — ім у спіну не страляюць

На інфармацыйным полі сёння існуе вельмі жорсткая перспектыва. Пры гэтым Беларусь працінаюць разнастайныя медыйныя плыні, у тым ліку дэструктыўныя, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ. 

Ён падкрэсліў, што Беларусь у інфармацыйным полі знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы, і раскрытыкаваў расійскія СМІ.  Па яго словах, Беларусь нельга параўноўваць з такімі краінамі, як Аўстрыя ці Швейцарыя. "Абсалютна нельга, бо гэтыя дзяржавы існуюць у складзе магутнага, вялізнага Еўрапейскага Саюза. І яны заўсёды абапіраюцца на сваіх саюзнікаў, і, па меншай меры, у спіну ім не страляюць. Мы ж знаходзімся ў такім становішчы, што нам і ад саюзнікаў дастаецца, і ад сапернікаў або ворагаў, як мы іх называлі", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. 

Лукашэнка заявіў, што ў буйных замежных СМІ часта з'яўляюцца інсінуацыі наконт Беларусі, а то і заведамая хлусня і паклёп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі