Лукашэнка: немцы патрабуюць, каб мы закрылі амаль усе дражжавыя заводы
Дзейнасць прадпрыемстваў дражджавой галіны абмяркоўваліся сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА. Кіраўнік краіны патлумачыў, што праводзіць нараду, каб не было "ўсякага кшталту цемры і канспіралогіі".
"Сёння немцы нібыта патрабуюць, каб мы зачынілі ўсе нашы вытворчасці дражджавой галіны і пакінулі адно прадпрыемства для працы на беларускім рынку. Прыкладна такое патрабаванне. І нібыта яно заснаванае на тым, што мы абяцалі гэта зрабіць да таго, як быў пабудаваны ў Слуцку новы дражджавы завод. І мяне таксама ў гэтым пераконвалі і чальцы ўрада, і прэм'ер-міністр, што мы абяцалі, і калі мы гэта не зробім, то заўтра пачнецца вайна з Германіяй, якая можа перарасці ў трэцюю сусветную", — заявіў ён.
Перад сённяшняй нарадай у Адміністрацыі прэзідэнта прааналізавалі дамову з інвестарамі. Выявілася, што ў дакуменце няма агучаных патрабаванняў і палажэнняў. Як заявіў Лукашэнка, такога і быць не магло. "А калі было, дык гэта дурасць поўная з боку нашых чыноўнікаў", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Ён прапанаваў разабрацца, ці сапраўды штосьці абяцалі інвестарам — і тады абяцанні павінныя свята выконваццца. "Калі не, то ў сітуацыі, якая склалася, давайце знойдзем нармальнае выйсце са становішча, бо гэта два нашыя прадпрыемствы, не важна, хто туды інвеставаў — немцы, беларусы, рускія ці ўкраінцы", — заявіў Лукашэнка.
Дзейнасць дражжавой галіны абмяркоўвалася ў 2018 годзе, калі кіраўнік Беларусі наведваў Слуцкі дражджавы завод. На сённяшняй нарадзе Лукашэнка заявіў, што праблему, якую даўно мусіў вырашыць урад, даводзіцца абмяркоўваць на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
Акрамя завода ў Слуцку, у Беларусі працуе дражджавы камбінат у Мінску і яго філіял у Ашмянах. Усе разам яны выпускаюць больш за 35 тысяч тон прадукцыі ў год, а ёмістасць беларускага рынку прэсаваных дражджэй — 7,7 тысяч тон. Частка прадукцыі пастаўляецца на экспарт, у тым ліку ў краіны Еўрасаюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.