Лукашэнка: Няхай людзі будуюцца ў аграгарадках пад Мінскам

Лукашэнка: Няхай людзі будуюцца ў аграгарадках пад Мінскам

Аляксандр Лукашэнка загадаў Мінаблвыканкаму вырашыць шэраг праблемных пытанняў, звязаных з развіццём інфраструктуры ў аграгарадках пад Мінскам. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам кіраўніка сталічнага рэгіёна Сямёна Шапіру.

Лукашэнка звярнуў увагу старшыні Мінаблвыканкама на тое, што існуе застарэлая праблема з пасёлкам Калодзішчы, якія трэба даводзіць да ладу. “Перспектыўнае месца, людзі там будуюцца, хочуць там жыць. Дый у любой сёння вёсцы ў Мінскім раёне і не толькі ідзе будаўніцтва. Трэба наводзіць парадак, даваць людзям участкі. Няхай будуюцца, укладваюць свае сродкі”, — сказаў Лукашэнка.

Паводле інфармацыі Сямёна Шапіры, на сёння ў Калодзішчах жыве болей за 16 тысяч чалавек. Працы па развіцці інфраструктуры пачнуцца тут пасля таго, як будзе наведзены парадак у Бараўлянах, Самахвалавічах, Гатаве і Міханавічах.

Кіраўнік вобласці таксама адзначыў, што ў Мінскім раёне занадта хутка развіваецца будаўніцтва, што прывяло да адставання ў развіцці патрэбнай для жыцця інфраструктуры, у тым ліку дарог і вадаводаў. “Галоўнае — знайсці фінансавыя сродкі. Варыянты рашэння гэтага пытання намечаныя”, — цытуе Шапіру БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі