Лукашэнка паабяцаў бізнесу, што ціску не будзе: Нічога не бойцеся!

Лукашэнка паабяцаў бізнесу, што ціску не будзе: Нічога не бойцеся!

"Нічога не бойцеся!". З такімі словамі да прадстаўнікоў беларускага бізнесу звярнуўся 14 лютага Аляксандр Лукашэнка. Сёння ён праводзіць чарговую нараду, у якой удзельнічаюць чальцы працоўнай групы па пытаннях удасканалення кантрольнай дзейнасці і выключэння празмерных патрабаванняў да бізнесу.

"Звяртаюся да прадстаўнікоў дзелавых колаў, асабліва тых, якія тут прысутнічаюць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — У працэсе працы вам даводзіцца непасрэдна сутыкацца з мноствам абсурдных патрабаванняў і бясконцай чарадой праверак. Я вас заклікаю да максімальна сумленнага і адкрытага дыялогу ў групе".

Кіраўнік дзяржавы заклікаў бізнесменаў расказваць пра іcнуючыя праблемы, уносіць канструктыўныя прапановы і не баяцца. Лукашэнка гарантаваў, што з боку кантралёраў і іншых дзяржструктур ціску не будзе. "Гэта я вам абяцаю як кіраўнік дзяржавы", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, на нарадзе прысутнічаюць вядомыя беларускія бізнесмены.

У той жа час кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ў нашай краіне трэба дамагчыся рэальнага паляпшэння ўмоваў для дзелавой актыўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі