Беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, за данаты асудзілі да 9 гадоў калоніі

Артур Роліч

Артур Роліч / t.me/cpartisans_by/

Прадпрымальніка Артура Роліча, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Сяргей Кацэр). Роліча асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні розным беларускім ініцыятывам.

Артуру Ролічу 39 гадоў. У 2013-м ён адкрыў уласны бізнес — краму, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. Летась перавёў старонкі свайго бізнесу на беларускую мову.

У канцы ліпеня 2023-га Роліч паведаміў у сацсетках, што з'язджае ў адпачынак. І знік. Мяркуецца, што быў затрыманы адразу па прыездзе ў РБ.

У красавіку 2024-га беларускія праваабаронцы прызналі Артура Роліча палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі