Беларус 4 гадзіны чакаў выратавання, учапіўшыся за гару на Алтаі
![Беларус вісіць на гары на Алтаі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/1-r36un.jpg.jpg.webp?itok=uVeY3IqN)
Беларус вісіць на гары на Алтаі / МНС РФ
Беларус больш за 4 гадзіны правісеў на гары Іткая на Алтаі. 36-гадовы турыст учапіўся за каменне і так чакаў ратавальнікаў, якіх выклікалі яго сябры.
Тыя спусцілі мужчыну на зямлю з дапамогай вяровак, заўважылі Reform.news. Выратавальную аперацыю ўскладнялі складаны рэльеф мясцовасці і дрэнная бачнасць — усё адбывалася ўночы.
У ратаванні беларуса ўдзельнічалі сем чалавек і дзве адзінкі тэхнікі.
![Беларус 4 гадзіны чакаў выратавання, учапіўшыся за гару на Алтаі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/altai2306.jpg.webp?itok=kcCIHmWi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.