У Пакістане ад спёкі загінулі сотні чалавек
![Спёка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/paki.jpg.webp?itok=j8Uu4CYL)
Спёка / EPA-EFE/REX/Shutterstock
У Пакістане ад спёкі загінулі каля 600 чалавек. Моргі перапоўненыя ахвярамі цеплавога ўдару, як і бальніцы, куды трапілі тысячы чалавек. Асабліва шмат пацярпелых у Карачы, дзе тэмпература паветра перавысіла 40°C, але з-за высокай вільготнасці адчувалася як 49-50°C, паведамляе bbc.com.
Штодня ў гарадскі морг Карачы паступаюць ад 30 да 40 целаў загінулых. І сітуацыя пагаршаецца. Толькі ў аўторак сабралі 141 цела. Большасць з іх з бедных раёнаў горада. Каб вызваліць месцы ў моргу, незапатрабаваныя целы хаваюць раней, чым звычайна.
Хваля спёкі накрыла Пакістан у мінулыя выходныя. Улады адкрылі спецыяльныя цэнтры ў надзеі аказаць дапамогу людзям. Але далёка не ўсе здолелі яе своечасова атрымаць.
![У Пакістане ад спёкі загінулі сотні чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7744.jpg.webp?itok=3WPXZF22)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.