Палітычна актыўным беларусам больш не варта адпачываць у Эміратах

ААЭ

ААЭ / pixabay

Беларусь і ўрад Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падпісалі пагадненне пра супрацу ў галіне бяспекі і супраціву тэрарызму. Тэкст пагаднення апублікаваны на Нацыйным прававым партале.

Краіны дамовіліся мяняцца інфармацыяй “з мэтай папярэджання, выяўлення і супраціву ўсім формам злачыннасці”. Сярод іншага — экстрэмізму, тэрарызму, фінансаванню тэрарыстычнай дзейнасці. Супольна змагацца плануецца таксама з дзейнасцю замежных наймітаў і любым удзелам ва ўзброеным канфлікце “без упаўнаважання дзяржавы”.

З дакумента таксама вынікае, што краіны могуць скіроўваць адзін аднаму запыты пра “аказанне спрыяння”. У дакуменце гаворка ідзе галоўным чынам пра інфармацыйнае спрыянне. Але там таксама прапісана, што бакі могуць супрацоўнічаць і ў “іншых узгодненых формах”.

Што гэта значыць для палітычна актыўных беларусаў, а таксама былых беларускіх добраахвотнікаў? Што на адпачынак у Эміраты лепш не лётаць.

А якіх яшчэ краін лепш пазбягаць, калі вы актывіст, але ў Беларусі вас лічаць экстрэмістам? Мы задавалі гэта пытанне адвакату Алесю Міхалевічу. Пачытайце, што ён адказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі