Вандроўка за краты: у якія краіны беларусам рызыкоўна ездзіць — эфір
Беларускі пашпарт
Ужо не аднойчы беларусы, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвясціў у міжнародны вышук, траплялі ў непрыемныя сітуацыі: іх затрымлівалі ў краінах, якія працягваюць супрацоўнічаць з лукашэнкаўскімі сілавікамі па лініі, да прыкладу, Інтэрпола. І калі нават вас не дэпартуюць адразу ў Беларусь, то ўсё адно такія затрыманні гарантуюць непрыемнасці. Гэта не толькі знаходжанне ў мясцовым СІЗА да высвятлення абставінаў, але і траты на адвакатаў і судовыя разборы.
Як даведацца, ці ўнеслі вас у базу вышуку Інтэрпола, і што рабіць у такім выпадку? Як сёння выглядае спіс краінаў, у якія беларусам рызыкоўна прыязджаць, і ці магчыма нейкім чынам туды бяспечна трапіць пры неабходнасці? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на сітуацыю ў выпадку вашага затрымання і што адразу мусіць зрабіць затрыманы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.