Мінскага прадпрымальніка затрымалі за ўдзел у пратэстах і каментары
Кірыл Чалядзінскі
Мінскага прадпрымальніка Кірыла Чалядзінскага затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020-га (нібыта заклікаў блакаваць рух транспарту) і каментары ў тэлеграм-чатах. Відэа з ім сілавікі паказалі толькі цяпер, а затрыманне адбылося тыдзень таму, заўважае "Наша ніва"
Чалядзінскаму 35 гадоў. У яго ёсць жонка і дзіця. Прадпрымальнік мае невялікі бізнес — гандлюе гадзіннікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.