Лукашэнка падпісаў бюджэт яшчэ 8 дзён таму

Лукашэнка падпісаў бюджэт яшчэ 8 дзён таму

26 кастрычніка Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал публікуе бюджэт Беларусі на 2017 год. Выяўляецца, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент больш за тыдзень таму. Але пра гэта ніхто не ведаў!

На сайце кіраўніка дзяржавы пра галоўны фінансавы дакумент Беларусі на 2017 год — дагэтуль ні слова.

У параўнанні з мінулым годам, у бюджэце скараціліся выдаткі на БРСМ і Службу бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. А беларускае тэлебачанне і Саюз пісьменнікаў, наадварот, атрымаюць большае фінансаванне, чым летась.

Крыху падрастуць і выдаткі на дэпутатаў і сенатараў з Нацыянальнага сходу. А на арганізацыю мясцовых выбараў Цэнтрвыбаркам атрымае 807814 рублёў, ці амаль 425 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі