Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Эмануіла Зельцэра
Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ аб памілаванні амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. Некалькі гадзін таму амерыканскі сенатар Бенджамін Кардэн расказаў журналістам у Мінску, што падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць зняволенага Эмануіла Зельцэра.
Адвакат Зельцэра Дзмітрый Гарачка гэтым часам знаходзіцца ў калоніі № 15 Магілёва, дзе адбывае пакаранне яго падабаронны. Адміністрацыя калоніі, паводле яго слоў, не мае ніякай інфармацыі аб вызваленні Зельцэра, перадае БелаПАН.
Нагадаем, у жніўні 2008 года юрыст Зельцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж.