Лукашэнка паляцеў у Манголію
Самалёт Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Манголію. Яго самалёт падняўся ў паветра з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" каля 10-й раніцы.
Напярэдадні экс-прэзідэнт Манголіі заклікаў затрымаць Лукашэнку падчас візіту туды. На думку Цахіагійна Элбэгдоржа, краіна мусіць выканаць свае юрыдычныя абавязкі перад міжнароднай супольнасцю, а "перамога справядлівасці" стане сусветнай падзеяй і станоўча паўплывае на імідж.
Элбэгдорж рэтвітнуў паведамленне кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і нагадаў, што Манголія падпісала Рымскі статут і прадстаўленая ў Міжнародным крымінальным судзе. "Чакаецца прыбыццё асобы, якая ўчыніла злачынствы супраць чалавечнасці. Спадзяюся, што адпаведныя захады будуць прынятыя", — напісаў палітык у твітары.
Лукашенко УБ-т буух сурагтай. Монгол нь ОУЭШ-ийн #RomeStatue-д нэгдсэн, @IntlCrimCourt-д шүүгчтэй улс. #ХүнТөрөлхтний эсрэг гэмт хэрэг үйлдсэн этгээд ирэх нь. Зохих бэлтгэлийг хангасан гэдэгт итгэе. Дэлхийн хамтын нийгэмлэгийн өмнө хуулиар хүлээсэн үүргээ биелүүлж л таарна.… pic.twitter.com/xCuIXZT9GC
— Mongol Tsakhia ELBEGDORJ (@elbegdorj) May 31, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.