Лукашэнка: пастаўце на ўлік дармаедаў, якія боўтаюцца, і прымусьце іх працаваць

Лукашэнка: пастаўце на ўлік дармаедаў, якія боўтаюцца, і прымусьце іх працаваць

Аляксандр Лукашэнка зноў вярнуўся да ранейшай рыторыкі пра "дармаедаў". Ён запатрабаваў паставіць на ўлік усіх беспрацоўных. Заява прагучала на нарадзе 7 снежня.

"Неадкладна заняцца працаўладкаваннем беспрацоўных. З органамі міліцыі, падключыце каго вы лічыце патрэбным. Неадкладна паставіць на ўлік дармаедаў, якія боўтаюцца, і прымусіць іх працаваць", — перадае словы Лукашэнкі ТГ-канал "Пул Першага".

Ён заявіў, што непрацуючы чалавек — "гэта не толькі "пратэстун" на вуліцы, гэта будучы злачынца". 

Нагадаем, што менавіта ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб дармаедах выклікаў у 2017 годзе масавыя акцыі пратэсту. У выніку ўлады былі вымушаныя перапісаць гэты ўказ, значна змякчыўшы яго патрабаванні. 

Мяркуючы па словах Лукашэнкі, ён лічыць, што цяпер пратэсты можна сарваць, загнаўшы ўсіх на працоўныя месцы. Але асноўныя пратэставыя акцыі адбываюцца па выходных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі