Лукашэнка патрабуе ўзброіць патрулі міліцыі стралковай зброяй

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Патрулі паставой службы міліцыі павінны мець стралковую зброю. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка на пашыранай нарадзе з сілавікамі 20 лютага.

"Патрулі павінны быць узброеныя. Стралковай зброяй. Як мінімум пісталетамі. І пра гэта павінны ведаць усе. І яны павінны хадзіць спакойна па вуліцах. Гарантыя — ніякіх злачынстваў у гэтых раёнах не будзе", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго, узброеныя сілавікі на вуліцах дазволяць беларусам "пачувацца ў бяспецы дома, на працы, на вуліцы ў любы час сутак".

Кантроль над гэтым пытаннем Лукашэнка даручыў адразу некалькім ведамствам — МУС, КДБ, спецслужбам і пракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі