Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Нараджэннем Хрыстовым
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Нараджэннем Хрыстовым. 25 снежня — каталіцкае Раство, яго адзначае частка жыхароў нашай краіны.
У віншаванні Лукашэнка піша, што "хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва", яно "аказала вялікі ўплыў на фарміраванне духоўных арыенціраў — сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці". Кіраўнік дзяржавы згадаў "традыцыйныя маральныя каштоўнасці". "Разам з верай мы перадаём нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка пажадаў суайчыннікам "здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях". "Няхай гэтае светлае свята напоўніць вашы дамы цеплынёй узаемаразумення і дабрабытам", — цытуе тэкст president.gov.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.