Лукашэнка пра дармаедаў: Рыдлёўку ў зубы, і пайшоў працаваць

Лукашэнка пра дармаедаў: Рыдлёўку ў зубы, і пайшоў працаваць

У пятніцу падчас наведвання Брэста Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт беспрацоўя. Ён перакананы, што людзей трэба прывучыць да працы. “Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Калі мы іх не станем уцягваць у грамадска-карысную працу, як раней гаварылі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга”.

Лукашэнка прызнае, што ўсё роўна будзе невялікі адсотак людзей, якія “ні на што не здольныя”. Але і іх прымусяць працаваць “спецыфічнымі метадамі”. Дармаедаў у нашай краіне паставяць у такія ўмовы, “каб яны ўсё ж такі ішлі працаваць”.

Як вядома, дэкрэт № 3 дапрацоўваецца і яго абноўлены варыянт з’явіцца ў наступным месяцы. Ён дасць самыя шырокія паўнамоцтвы мясцовым уладам у вырашэнні праблемы беспрацоўя. “Мы вылучым людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба рыдлёўку ў зубы, і пайшоў працаваць. Хай на мяне не крыўдзяцца”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі